На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны камерцыйныя прапановы на вынаходствы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:
Патэнтаўладальнік – рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Конус» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»:
Даведка:
Біржа ІУ дае магчымасць усім зацікаўленым азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі праваўладальнікаў на аб'екты права прамысловай уласнасці, якія ім належаць, для магчымага далейшага ліцэнзавання, саступкі і іншых формаў камерцыялізацыі.
У цяперашні час на Біржы ІУ зарэгістравана больш за 850 камерцыйных прапаноў на аб'екты права прамысловай уласнасці. Таксама з'явілася ўнікальная магчымасць размясціць на Біржы ІУ камерцыйныя прапановы ў дачыненні аб'ектаў аўтарскага права, у тым ліку на камп'ютарныя праграмы, зарэгістраваныя ў НЦІУ.
Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).