Мікалай Мікалаевіч Грынчык нарадзіўся 12 лютага 1950 г. у пасёлку Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1967 г. скончыў сярэднюю школу, у 1972 г. – фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. У.І. Леніна (БДУ).
З 1972 г. працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену ім. А.В. Лыкава НАН Беларусі (ІЦМА) малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам.
У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Метад разліку сушкі з улікам двухфазнай фільтрацыі і сорбцыі», у 1994 г. – доктарскую дысертацыю на тэму: «Мадэляванне цепламасапераносу і паверхневых з'яў у ненасычаных капілярнапорыстых асяроддзях» у Сібірскім аддзяленні Інстытута цеплафізікі ім. С.С. Кутатэладзэ.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – малекулярная фізіка і цеплафізіка.
Мікалай Мікалаевіч Грынчык – аўтар больш за 50 навуковых публікацый, больш за 40 патэнтаў на вынаходніцтвы. У 2013 г. быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй ім. акадэміка У.А. Капцюга ў складзе калектыву навукоўцаў інстытутаў Сібірскага аддзялення РАН і Інстытута цепла- і масаабмену ім. А.В. Лыкава за сумесныя распрацоўкі па тэме: «Цеплафізічныя асновы сучасных энергетычных тэхналогій і апаратаў з порыстымі і дысперснымі сістэмамі».
З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).