Аляксандр Аляксандравіч Бакатовіч нарадзіўся ў 1976 г. у Полацку. У 1998 г. з адзнакай скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (ПДУ) па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 1999 г. – магістратуру па спецыяльнасці «Будаўнічыя матэрыялы і вырабы». З 2000 г. выкладае на кафедры будаўнічай вытворчасці ПДУ. У 2002 г. скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кладкавыя растворы з пластыфікуючым дадаткам на аснове шлама водаачысткі». Дацэнт кафедры будаўнічай вытворчасці. З 2012 г. – дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ.
Аляксандр Бакатовіч кіруе працамі па абследаванню і ўсталяванню тэхнічнага стану рэканструіруючых будынкаў і збудаванняў, распрацоўцы рашэнняў па аднаўленні іх апорнай здольнасці. Пад яго кіраўніцтвам вядуцца даследаванні, звязаныя з распрацоўкай эфектыўных відаў звязальных, экалагічна бяспечных цеплаізаляцыйных матэрыялаў.
Галіна навуковых інтарэсаў – мадыфікаваныя бетоны і будаўнічыя растворы; выкарыстанне другасных рэсурсаў пры атрыманні будаўнічых матэрыялаў; цеплаізаляцыйныя матэрыялы на расліннай аснове.
А.А. Бакатовіч – аўтар больш за 40 публікацый, 3 вучэбна-метадычных комплексаў, 3 тэхнічных умоў, 12 вынаходстваў і карысных мадэляў (у суаўтарстве вынайшаў кладкавы раствор, форму для вызначэння трываласці будаўнічых раствораў, керамічную масу для вырабу сценавых вырабаў і інш.).
З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Больш навінаў – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).