07.02.2023

У 2023 г. Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) праводзіць відэаконкурс на тэму «Калі жанчыны адкрываюць для сябе сусвет ІУ, мы паскараем тэмпы інавацый і творчасці: выйграюць усе!», прымеркаваны да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках відэаконкурсу кожны можа падзяліцца ідэямі пра тое, як экасістэма інавацый, у якую ўцягнутыя ўсе катэгорыі грамадства, дае жанчынам магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці, каб пабудаваць лепшую будучыню на карысць кожнага.

10 лепшых відэаролікаў будуць апублікаваныя на платформе конкурсу 13 красавіка. Падчас адкрытага анлайн-галасавання будуць абраныя тры пераможцы відэаконкурсу. Пераможцы будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці 26 красавіка 2023 г.

Тэрмін падачы заявак: 19 сакавіка 2023 г. у 23:59 па цэнтральна-еўрапейскім часе.

САІУ запрашае прыняць удзел, заявіць аб сабе, стаць ініцыятарам пераменаў і дапамагчы распавесці аб карысці інавацый, творчасці і інтэлектуальнай уласнасці. Няхай ва ўсіх будуць роўныя магчымасці выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці!

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках

(Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int
Вверх