19 верасня 2023 г. у 11:30 адбудзецца бясплатны вебінар Еўрапейскай службы кансультацыйнай падтрымкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (The European IP Helpdesk) на тэму «Камерцыялізацыя і ліцэнзаванне інтэлектуальнай уласнасці».
Кожная з лекцый прысвечана асобнаму пытанню: асноўныя аспекты кіравання інтэлектуальнай уласнасцю (ІУ), звязаныя з ацэнкай, камерцыялізацыяй і ліцэнзаваннем ІУ; роля ІУ ў дзелавым супрацоўніцтве для малых і сярэдніх прадпрыемстваў і стартапаў, а таксама ІУ ў кантэксце магчымасцяў міжнароднага бізнесу.
Вебінар актуальны для розных аўдыторый, ад даследчыкаў у галіне ІУ да спецыялістаў у трансферы тэхналогій.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах РЦТТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).