29.01.2025

Спецыялістамі НЦІУ ў рамках навукова-адукацыйнай дзейнасці арганізацыі, а таксама ў мэтах папулярызацыі інтэлектуальнай уласнасці створаны два навучальныя дапаможнікі, рэкамендуемыя да выкарыстання пры ажыццяўленні патэнтнай аналітыкі і вырашэнні пытанняў патэнтна-інфармацыйнага забеспячэння.

У метадычным дапаможніку «Патэнтна-аналітычныя работы ў Рэспубліцы Беларусь» разглядаюцца агульныя падыходы да правядзення ў нашай краіне розных відаў работ, звязаных з аналізам патэнтных дакументаў. Сфармуляваныя аўтарамі рэкамендацыі могуць выкарыстоўвацца як асобамі, так і вялікімі кампаніямі пры прыняцці рашэнняў аб патэнтаванні тэхнічнай прадукцыі, яе вывадзе на рынак і забеспячэнні канкурэнтаздольнасці. Дапаможнік прызначаны для кіраўнікоў прадпрыемстваў, спецыялістаў патэнтных службаў, патэнтных павераных, а таксама іншых асоб, якія жадаюць атрымаць паглыбленыя веды ў сферы патэнтнага аналізу.

Практычны дапаможнік «Інфармацыйныя рэсурсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» прызначаны для вынаходнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, спецыялістаў патэнтных службаў і патэнтных павераных. У ім разглядаюцца даступныя ў сетцы Інтэрнэт інфармацыйныя рэсурсы, якія змяшчаюць патэнтную і непатентную тэхнічную інфармацыю, а таксама метадычныя і даведачныя звесткі, карысныя для шырокага кола асоб і арганізацый.

Абодва навучальныя дапаможнікі размешчаны ў вольным доступе на афіцыйным сайце НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх