16.12.2025

У снежні 2025 г. у чытальнай зале Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі праходзіць тэматычная выстава «Рытм энергетыкі».

Экспазіцыя прысвечана самым апошнім дасягненням і перспектыўным напрамкам развіцця энергетычнай галіны. Наведвальнікі могуць азнаёміцца з актуальнымі матэрыяламі, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм: аднаўляльныя крыніцы энергіі, цыфравізацыя энергетычных сістэм, пытанні атамнай энергетыкі і інш.

На выставе прадстаўлены патэнтныя дакументы, кнігі і часопісы, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія адлюстроўваюць інавацыйныя распрацоўкі і прававыя асновы ў гэтай галіне, у тым ліку нядаўнія пагадненні аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: rlst.by/

Вверх