14.11.2022

Беларусь і Кітай у гэтым годзе адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. «За апошнія 30 гадоў узаемадзеянне паміж двума краінамі умацавалася і стала больш цесным. Дзелавое супрацоўніцтва прыносіць плённыя вынікі. Новай кропкай росту стала міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Дружба паміж двума народамі стала яшчэ больш трывалай. У верасні гэтага года кіраўнікі нашых дзяржаў правялі сустрэчу ў Самаркандзе і прынялі рашэнне вывесці адносіны дзвюх краін на ўзровень жалезнага братэрства, узорнага ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і ўсепагоднага партнёрства. Развіццё двухбаковых адносін перайшло на новы этап», – падкрэсліў Се Сяоюн.

Ён адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж навукова-даследчымі ўстановамі і прадпрыемствамі дзвюх краін у сферы інавацый бесперапынна ўмацоўваецца. «Пастаянна пашыраюцца сферы, удасканальваюцца механізмы і ўзбагачаюцца метады навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Дасягнуты плённыя вынікі. Шэраг высокатэхналагічных прадпрыемстваў і навукова-даследчых устаноў сталі рэзідэнтамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Усё больш важнай становіцца роля парку як навукова-даследчай платформы», – звярнуў увагу пасол.

Больш падрабязна азнаёміцца з выступам можна па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ДКНТ
Вверх