12.07.2023

Візіт беларускай дэлегацыі ў Пекін арганізаваны ў мэтах рэалізацыі дамоўленасцяў лідараў Беларусі і Кітая, дасягнутых у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай і праведзеных перамоў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

У складзе дэлегацыі – Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, старшыня беларускай часткі Камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Сяргей Шлычкоў.

У ходзе візіта кіраўнік ДКНТ прыняў удзел у пятым пасяджэнні Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. «Рэалізацыя сумесных праектаў з Кітаем дасць магчымасць выйсці на стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцяў», – адзначыў у ходзе пасяджэння дакладзе Сяргей Шлычкоў.

Падрабязней па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

         

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ДКНТ
Вверх