У гэты раз Сусветная арганізацыя iнтэлектуальнай уласнасці правядзе вебінар па тэме “Садзейнічанне дзейнасці Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) з боку САІУ”.
Вебінар пройдзе анлайн 26 мая 2020 года з 11:00 па 11:45 па мінскаму часу. Будзе разгледжана бягучая дзейнасць цэнтраў, іх магчымасці, наяўныя рэсурсы і таксама асвятлены новыя дадзеныя імі паслугі.
Мерапрыемства разлічана на супрацоўнікаў ЦПТІ, а таксама спецыялістаў аддзелаў па інтэлектуальнай уласнасці.
На бясплатную анлайн-канферэнцыю магчыма зарэгістравацца ўжо зараз па спасылцы і ў прызначаны дзень і час аўтарызавацца на адпаведнай старонцы.