22.12.2022

20 снежня 2022 г. на базе Гродзенскага філіяла Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі адбылося першае арганізацыйнае мерапрыемства ў рамках гарадскога тура рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Удзельнікамі сталі ініцыятыўныя маладыя жыхары горада Гродна са сваімі праектамі і навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі.

Вопытам удзелу і сакрэтамі паспяховых выступленняў падзяліўся адзін з першых удзельнікаў і пераможцаў конкурсу – Глуткін Аляксандр Віктаравіч, аўтар больш за 135 друкаваных работ, 5 патэнтаў, 1 інструкцыі па ўжыванні, 15 рацыяналізатарскіх прапаноў, 15 актаў укаранення, 2 дапаможнікаў.

У рамках мерапрыемства для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія, дзе яны азнаёміліся з інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі ў дапамогу будучым вынаходнікам. Асаблівую цікавасць выклікала праца з базамі дадзеных па праверцы свайго вынаходства на патэнтную чысціню.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх