24.11.2025

У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Параўнальны аналіз прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з аховай сакрэтаў вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Карэя і Федэратыўнай Рэспубліцы Германія».

Аўтары:

Марыя Лазуціна, вядучы спецыяліст аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;

Паліна Кацубо, спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


Аўтарамі даследуецца прававая сутнасць і месца сакрэтаў вытворчасці ў нацыянальным заканадаўстве і заканадаўстве замежных дзяржаў – у Рэспубліцы Карэя і Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. Разглядаюцца пытанні аховы сакрэтаў вытворчасці, ўстанаўлення ў дачыненні да іх рэжыму камерцыйнай таямніцы, адрозненні гэтых паняццяў, іх асаблівасці, крыніцы прававой аховы, уключаючы міжнародныя дагаворы. Праводзіцца параўнальны аналіз адпаведных адносін з мэтай ацэнкі эфектыўнасці нацыянальнага прававога рэгулявання і выпрацоўкі прапаноў па яго ўдасканаленні.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх