19.06.2025

19 чэрвеня 2025 г. у Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар «Суб'екты інавацыйнай інфраструктуры як фактар павышэння эфектыўнасці інавацыйнага прадпрымальніцтва».

Арганізатары – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Мерапрыемства аб'яднала вядучых спецыялістаў і практыкаў з мэтай абмеркавання арганізацыі і ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці, асаблівасцей яе ўліку, інфармацыйнага забеспячэння, дзяржаўнай фінансавай падтрымкі і падатковага рэгулявання.

У рамках семінара начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксандр Мазанік прадставіў ключавыя аспекты патэнтна-інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці.

У працы мерапрыемства таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета маладых вучоных НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: БелІСА
Вверх