Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці працягвае прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2019-2020 навучальнага года.
Запрашаем для ўдзелу ў конкурсе студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь першай і другой ступеняў адукацыі.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу і афармленні конкурсных работ размешчана ў раздзеле: «Паслугі і інфармацыя» - «Навучанне» - «Конкурс работ».
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 5 сакавіка 2020 года па электроннай пошце на адрас: ncip@ncip.by, v.bessarabova@ncip.by.
Па пытаннях удзелу ў конкурсе просім звяртацца ў вучэбна-кансультацыйны аддзел па тэлефонах +375 (17) 272 99 01, +375 (17) 272 99 02.