Штогод 26 красавіка мы адзначаем Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці, які дазваляе расказаць шырокай грамадскасці пра тое, як правы інтэлектуальнай уласнасці (ІС) спрыяюць развіццю інавацый і творчасці.
У 2020 г. кампанія ў гонар Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці прысвечана ключавой ролі інавацый (і ІС як іх падмурка) у забеспячэнні «зялёнага» будучага. Таму што рашэнні, якія мы прымаем сёння, вызначаюць наша жыццё заўтра. Зямля – наш дом. Мы павінны яе берагчы.
Забеспячэнне «зялёнага» будучага з'яўляецца надзённай праблемай сучаснасці. Гэта наша агульная задача, і кожнаму з нас адведзена свая роля ў яе выкананні. Задача гэтая складаная і шматгранная, аднак, як адзначыў вядомы натураліст Дэвід Атэнбора, «здольнасць вырашаць праблемы – наша асаблівасць як віду».
Нам па сілах стварыць «зялёную» будучыню. Мы валодаем калектыўным вопытам, вынаходлівасцю і крэатыўнасцю, якія дапамогуць нам знайсці новыя, больш эфектыўныя, шляхі і выйсці на курс нізкаўглероднага развіцця.
Героі гэтай кампаніі – натхняюць нас сваім прыкладам вынаходнікі і аўтары ва ўсім свеце, якія зрабілі стаўку на «зялёную» будучыню; гэта мужчыны і жанчыны любога ўзросту, якія працуюць над стварэннем больш «чыстай» альтэрнатывы для традыцыйных тэхналогій, заснаваных на выкапнёвым паліве, і больш эфектыўнай і ўстойлівай сістэмы кіравання харчовымі і прыроднымі рэсурсамі, выкарыстоўваючы пры гэтым магчымасці ІС ў падтрымку сваёй працы, а таксама яе асваення і выкарыстання ў грамадстве.