26-27 чэрвеня 2025 г. у Іркуцку пройдзе I Еўразійскі салон вынаходстваў і інавацый «Байкальский БРИЗ».
Арганізатарам з’яўляецца Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя ў сферы вынаходніцкай і інавацыйнай дзейнасці «Цэнтр садзейнічання рэалізацыі вынаходніцкіх ініцыятыў, вывучэння і захавання гістарычнай спадчыны расійскіх вынаходнікаў».
Мэта мерапрыемства: фарміраванне стратэгічных асноў эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў Еўразійскай патэнтнай сістэмы і дзяржаў – удзельніц іншых рэгіянальных аб'яднанняў, а менавіта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва БРІКС.
У праграме салона запланаваны шэраг панэльных дыскусій, прысвечаных пытанням перспектыў кааперацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і патэнтавання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці на еўразійскай прасторы, стварэння Еўразійскай біржы рацыяналізатарскіх прапаноў, адукацыйных і асветніцкіх праектаў у галіне вынаходніцтва і г. д.
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку, згоду на апрацоўку персанальных даных і адправіць пералічаныя дакументы на адрас электроннай пошты: baikalbreez@mail.ru.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).