23-25 верасня 2025 г. у Мінску на пляцоўцы Футбольнага манежа адбудзецца Беларускі прамыслова-інавацыйны форум, арганізатарам якога з'яўляецца выставачнае прадпрыемства «Экспафорум».
Форум уключае галіновыя экспазіцыі па наступных напрамках: тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці; абсталяванне і тэхналогіі для зваркі і рэзкі; хімічная і нафтагазавая прамысловасць і навука; абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці палімераў і кампазітаў; лічбавыя тэхналогіі рашэнняў для прамысловасці, выстава-канферэнцыя лабараторных, аналітычных, кантрольна-вымяральных, дыягнастычных і метралагічных рашэнняў.
Дзелавая праграма мерапрыемства традыцыйна стане цэнтрам прамога дыялогу паміж дзяржавай, прамысловасцю і бізнесам.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: belpromforum.by/