Аб пашырэнні магчымасцяў тэхнапаркаў у галіне камерцыялізацыі вынікаў ІУ у дзяржавах-удзельніцах ЕАПА

14 марта 2023

Цікавае

14-15 сакавіка 2023 г. у Астане (Рэспубліка Казахстан) Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці праводзіць семінар для тэхнапаркаў, якія ўдзельнічаюць у пілотным праекце па пашырэнні магчымасцяў тэхнапаркаў у галіне камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці ў дзяржавах-удзельніцах ЕАПВ. Семінар прысвечаны пытанням эфектыўнага кіравання правамі і ліцэнзавання ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Ад Рэспублікі Беларусь у праекце ўдзельнічаюць Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» і ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк».

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць выклікі і магчымасці, звязаныя са стварэннем прававых асноў кіравання ІУ ў тэхнапарках; гісторыю поспеху Бялградскага інкубатара і тэхнапарка і шэраг іншых пытанняў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik