У гэты дзень у 1895 г. падчас пасяджэння Рускага фізіка-хімічнага таварыства расійскі вучоны Аляксандр Папоў прадэманстраваў першы ў свеце радыёпрыёмнік. З таго моманту радыёсувязь прайшла значны шлях развіцця і сёння з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця чалавека.
Гэта дата нагадвае аб важнасці інтэлектуальнай уласнасці ў эвалюцыі сучасных камунікацыйных тэхналогій, а таксама аб каштоўнасці працы стваральнікаў кантэнту і інавацыйных рашэнняў, якія ўплываюць на нашу штодзённасць.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці актыўна супрацоўнічае з аператарамі тэлебачання і радыёвяшчання, у эфіру якіх выкарыствоўваюцца творы, што перададзены ў калектыўнае кіраванне НЦІУ. Гэта дае магчымасць гледачам і слухачам знаёміцца з спадчынай нацыянальнай і сусветнай культуры.
Віншуем з гэтым выдатным прафесійным святам! Жадаем творчага натхнення, новых яркіх ідэй і паспяховых праектаў!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).