31.07.2025

WIPO eTISC – гэта бясплатная электронная платформа, створаная з мэтай аказання дапамогі ўдзельнікам праграмы па развіцці сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) пры абмене каштоўнымі звесткамі, вопытам і практычнымі напрацоўкамі. Як і любы лакальны ЦПТІ, сістэма дае карыстальнікам доступ да размешчаных у сетцы патэнтных і непатэнтных профільных рэсурсаў, спрашчае пошук і атрыманне тэхналагічнай інфармацыі, а таксама змяшчае асноўныя звесткі аб законах ў сферы прамысловай уласнасці і аб розных стратэгіях кіравання ёю.

Акрамя таго, у сістэме прысутнічаюць спасылкі на тэматычныя групы, прысвечаныя інтэлектуальным правам, на дыскусійныя форумы і навучальныя вебінары, а таксама на рубрыкі навін і гатовыя метадычныя тэксты, якія дапамагаюць новым карыстальнікам знайсці сваё месца ў свеце інтэлектуальнай уласнасці. Гэта робіць сістэму WIPO eTISC запатрабаванай і спрыяе павелічэнню колькасці зацікаўленых асоб, якія штодня звяртаюцца да яе.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх