Гэты дзень у гісторыі ІУ Беларусі: 20 гадоў таму было зацверджана Палажэнне аб НЦІУ
31 мая 2024
Цікавае
31 мая 2004 г., 20 гадоў таму, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 641 было зацверджана Палажэнне аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (Палажэнне).
У адпаведнасці з Палажэннем Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) забяспечвае ахову правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, ажыццяўляе акрэсленныя заканадаўствам функцыі патэнтнага органа і падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
Палажэннем вызначаны асноўныя задачы і функцыі НЦІУ.
З гісторыяй НЦІУ можна азнаёміцца тут.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik