Выдзеленая заяўка на рэгістрацыю таварнага знака: паняцце, працэдура, прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўства аб таварных знаках
30 декабря 2025
Цікавае
У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Выдзеленая заяўка на рэгістрацыю таварнага знака: паняцце, працэдура, прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўства аб таварных знаках».
Аўтар – Ларыса Ермачонак, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле разглядаюцца паняцце выдзеленай заяўкі на таварны знак, працэдура выдзялення заяўкі, а таксама фармулююцца прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўства аб таварных знаках, якія тычацца тэрмінаў выдзялення заяўкі.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
-
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
-
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
-
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
-
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
-
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ