30.07.2025

17 верасня 2025 г. у Мінску адбудзецца «Міжнародны саміт машынабудавання/Беларусь». Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах укаранення новых рашэнняў у машынабудаўнічы сектар Рэспублікі Беларусь, умацавання міжнародных адносін, а таксама забеспячэння прадуктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі галіновых кампаній, органамі ўлады, навуковай супольнасцю і падраднымі арганізацыямі.

Мерапрыемства ўключае дзелавую праграму з абмеркаваннем актуальных пытанняў машынабудавання, фокус-выставу, дзе пастаўшчыкі рашэнняў і абсталявання прадставяць свае распрацоўкі, а таксама бізнес-сустрэчы, арганізаваныя па запыце кампаній.

Ключавой падзеяй саміту стане кангрэс «Стратэгіі развіцця машынабудавання Рэспублікі Беларусь». На парадку дня – дзяржаўнае рэгуляванне машынабудаўнічай прамысловасці Беларусі, удзел дзяржавы ў мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей прадпрыемстваў, перспектывы выхаду на новыя рынкі, а таксама лепшыя галіновыя практыкі развіцця вытворчасцяў. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўкараненню інавацыйных рашэнняў, мадэрнізацыі прадпрыемстваў, цыфравізацыі вытворчасцей, рабатызацыі і прымяненню тэхналогій штучнага інтэлекту ў машынабудаванні.

Арганізатарам мерапрыемства выступае кампанія ENSO (Расійская Федэрацыя) пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: mesummit.by/

Вверх