САІУ: нематэрыяльныя актывы на аснове інтэлектуальнай уласнасці складаюць значную долю сусветнага ВУП

30 июля 2026

Цікавае

Згодна з дакладам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) і італьянскай бізнес-школы Luiss Business School «Сусветны агляд інвестыцый у нематэрыяльныя актывы», у перыяд з 2020 па 2025 гг. інвестыцыі ў нематэрыяльныя актывы раслі на 5,5% штогод, тады як для матэрыяльных інвестыцый гэты паказчык складаў усяго 3,2%.

У дакладзе паведамляецца, што ў 2025 г. глабальны аб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ўпершыню пераадолеў адзнаку ў 10 трлн даляраў. Інвестыцыі ў праграмнае забеспячэнне, дадзеныя, брэнды і іншыя актывы на аснове інтэлектуальнай уласнасці працягвалі расці, а выдаткі на абсталяванне і нерухомасць стагнавалі на фоне жорсткіх умоў фінансавання і эканамічнай нявызначанасці.

«Укладанні ў нематэрыяльныя актывы дасягнулі рэкорду, дэманструючы пераход глабальнай каштоўнасці ад фізічнага капіталу да нематэрыяльнай – як у развітых, так і ў краінах, якія развіваюцца, – адзначыў Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг. – Гэтыя звесткі паказваюць, што і дзяржавы, і бізнэс усё часцей абапіраюцца на інавацыі, тэхналогіі і творчасць. Тыя краіны, якія свядома стымулююць інвестыцыі ў нематэрыяльныя актывы, хутчэй развіваюцца і займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў глабальнай эканоміцы».

Таксама ў дакуменце падкрэсліваецца, што развіццё штучнага інтэлекту (ШІ) стымулюе рост інвестыцый па двух напрамках: матэрыяльныя (інфраструктура: дата-цэнтры, паўправаднікі, энергасістэмы, сеткі) і нематэрыяльныя (дадзеныя, ПЗ, НДВКП, брэнды, арганізацыйны капітал і навучанне). Бурны рост тэхналогій ШІ суправаджаецца ростам інвестыцый у нематэрыяльныя актывы, рэальны рост у 2024-2025 гг. – 4,4%, але дакладная доля ШІ не вызначана – разглядаюцца толькі фактары ўплыву штучнага інтэлекту на дынаміку інвестыцый.

Азнаёміцца з кароткім зместам дакладу можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч