30.06.2026

У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Узнагароджанне аўтару службовага вынаходства: зніжэнне рызыкі канфліктаў і транспарэнтнасць».

Аўтар – Дар'я Ландо, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, начальнік юрыдычнага аддзела ТДА «ЛЕКСПАТЕНТ», дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу і міжнароднага прыватнага права юрыдычнага інстытута Расійскага універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.

У артыкуле аналізуюцца нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць правілы вызначэння памеру і выплаты ўзнагароджанняў за стварэнне і выкарыстанне службовага вынаходства, прымяненне якіх спалучана з рызыкай узнікнення спрэчкі паміж аўтарам (суаўтарамі) і наймальнікам, а таксама паміж аўтарамі названага аб'екта права прамысловай уласнасці або з памылкамі пры вызначэнні памеру названых узнагарод. Разгледжаны прыклады вырашэння праблемных сітуацый, якія ўзнікаюць на практыцы, судамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Сфармуляваны прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выплаце ўзнагароджання аўтару (суаўтарам) службовых аб'ектаў права прамысловай уласнасці.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх