30.05.2024

30 мая 2024 г. работнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) праводзілі на пенсію Ульяну Пракоф'еўну Бабкову, вядучага спецыяліста аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў.

Ульяна Пракоф'еўна працуе ў НЦІУ з 4 красавіка 1995 г. (29 гадоў). 12 гадоў яна займала пасаду намесніка начальніка ўпраўлення экспертызы таварных знакаў Дзяржпатэнта. За сваю працоўную кар'еру прайшла мноства стажыровак у замежных патэнтавых ведамствах, удзельнічала ў працы камітэта САІУ па рэгістрацыі даменаў у якасці таварных знакаў, з'яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам па працы з Венскай класіфікацыяй выяўленчых элементаў таварных знакаў, з Ніцкай класіфікацыяй тавараў і паслуг.

Ульяне Пракоф'еўне былі ўручаны падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дзве падзякі генеральнага дырэктара НЦІУ, ганаровая грамата НЦІУ і нагрудны знак адрознення НЦІУ «За заслугі»

Дзякуем Вам за добрасумленную працу!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх