Праграмнае забеспячэнне на заказ: юрыдычныя аспекты для распрацоўшчыка
30 апреля 2025
Цікавае
На партале ibMedia апублікаваны артыкул «ПЗ на заказ: юрыдычныя аспекты для распрацоўшчыка» вядучага спецыяліста аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дыяны Івановай.
У артыкуле закранаюцца наступныя важныя пытанні:
- правільнае ўжыванне тэрмінаў «праграмнае забеспячэнне» і «камп'ютарная праграма»;
- фактары, якія ўплываюць на афармленне адносін паміж заказчыкам і выканаўцам пры замове праграмнага забеспячэння;
- магчымасці заключэння дагавора на стварэнне і выкарыстанне выніку інтэлектуальнай дзейнасці, калі выканаўцам з'яўляецца юрыдычная асоба.
Азнаёміцца са зместам артыкула можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ