Семінар «Інавацыі для рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці: асаблівасці стварэння і ўкаранення»

29 ноября 2024

Цікавае

На базе ўнітарнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Гродзенскі дом навукі і тэхнікі» адбыўся семінар «Інавацыі для рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці: асаблівасці стварэння і ўкаранення», арганізаваны грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў» (ГА «БТВР»).

У рамках мерапрыемства член Рэспубліканскага савета ГА «БТВР» Сяргей Лосеў выступіў з тэмай «Службовыя аб'екты права прамысловай уласнасці і рацыяналізатарскія прапановы: актуальныя праблемы афармлення адносін з аўтарамі і выплаты ўзнагароджанняў». Старшыня Рэспубліканскага савета ГА «БТВР», эксперт у галіне тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач (ТРВЗ) Генадзь Казлоў засяродзіў увагу на ключавых праблемах, якія перашкаджаюць стварэнню інавацыйных рашэнняў.

Патэнтазнавец закрытага акцыянернага таварыства «Атлант» Ірына Скабей распавяла аб практыцы рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, і прадэманстравала паспяховыя кейсы ўкаранення інавацый на прадпрыемстве.

Вынікам семінара стала падпісанне пагаднення з ГА «БТВР» аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў па развіцці метадалогіі ТРВЗ.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: rlst.by/