Гаспадарчыя экасістэмы, іх значэнне для інстытуцыяналізацыі штучнага інтэлекту і забеспячэння тэхналагічнага і вытворчага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь
29 октября 2024
Цікавае
У чацвёртым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» ў спецыяльнай рубрыцы «Навуковая школа гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» апублікаваны артыкул «Гаспадарчыя экасістэмы, іх значэнне для інстытуцыяналізацыі штучнага інтэлекту і забеспячэння тэхналагічнага і вытворчага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Аўтары:
- Наталля Бандарэнка, загадчык кафедры гаспадарчага права, доктар юрыдычных навук, прафесар юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), кіраўнік навуковай школы гаспадарчага права БДУ;
- Юрый Кананевіч, старшы выкладчык кафедры гаспадарчага права БДУ;
- Мікалай Рудовіч, намеснік дэкана факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
- Юлія Лысакоўская, суіскальнік Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
- Кацярына Гладкая, кіраўнік Цэнтра дзяржаўнага будаўніцтва і права Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Міраслаў Бандарэнка, аспірант кафедры гаспадарчага права юрыдычнага факультэта БДУ.
У артыкуле разглядаецца прырода, прававая і арганізацыйная структура гаспадарчых экасістэм у кантэксце гаспадарча-прававой навукі. Аналіз навуковых і адукацыйных крыніц паказвае, што на сённяшні дзень не існуе адзінага падыходу да разумення сутнасці і характарыстык інстытута гаспадарчых экасістэм. Часцей за ўсё гэтую катэгорыю звязваюць з функцыянаваннем лічбавага асяроддзя, заснаванага на пэўнай лічбавай платформе, якая забяспечвае кіраванне інфармацыйнымі і эканамічнымі патокамі.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік