29.09.2025

З 23 па 24 кастрычніка 2025 г. пройдзе XII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца ключавыя аспекты ролі бібліятэк у гады Вялікай Айчыннай вайны і іх уклад у захаванне гістарычнай памяці, сучасныя выклікі і інавацыі ў бібліятэчнай сферы, уключаючы лічбавую трансфармацыю, выкарыстанне новых тэхналогій і інтэрнэт-прасторы, развіццё інфармацыйных рэсурсаў, а таксама пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, папулярызацыі кнігі і чытання і ўдасканалення бібліятэчнага абслугоўвання для розных катэгорый карыстальнікаў.

Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Удзел бясплатны, фармат гібрыдны. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю не пазней за 10 кастрычніка 2025 г.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: conference.nlb.by/

Вверх