З 1 ліпеня 2026 г. уступілі ў сілу папраўкі да правіла 21 Інструкцыі да Жэнеўскага акту (1999 г.) Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў. Гэтыя папраўкі даюць магчымасць заяўнікам уносіць у Міжнародны рэестр інфармацыю пра аўтара прамысловага ўзору і абнаўляць яе.
Заяўнікі могуць унесці звесткі пра аўтара з указаннем імя і адраса ў Міжнародны рэестр для любога або ўсіх прамысловых узораў, калі раней інфармацыя пра аўтара не была ўключана ў міжнародную рэгістрацыю, а таксама змяніць раней унесеныя звесткі пра імя і/або адрас аўтара.
Для рэалізацыі змяненняў Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) распрацавала новую форму DM/10, даступную на сайце арганізацыі. Выкарыстанне формы DM/10 з'яўляецца абавязковым: яна запаўняецца ў электронным выглядзе, рукапісныя формы не прымаюцца. Форму DM/10 варта накіроўваць у САІУ праз функцыю загрузкі дакументаў у сэрвісе eHAGUE (блок UPLOAD a FORM).
Звяртаем увагу, што ўнясенне змяненняў пра аўтара запатрабуе выплаты пошлін.
Па матэрыялах Распатэнта
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).