Міжнародны конкурс па штучным інтэлекце для дзяцей і моладзі AI Challenge

29 июня 2026

Цікавае

Стартаваў штогадовы Міжнародны конкурс па штучным інтэлекце для дзяцей і моладзі AI Challenge. Яго місія – пагрузіць дзяцей у свет штучнага інтэлекту (ШІ) і ўдасканаліць іх навыкі на рэальных задачах тэхналагічнага бізнесу. Конкурс будзе цікавы і пачаткоўцам, і тым, хто ўжо добра разбіраецца ў ШІ.

У рамках конкурсу ўдзельнікі змогуць выпрабаваць свае сілы ў распрацоўцы аўтаномных універсальных ШІ-агентаў для інфармацыйнай бяспекі, сістэм аўтаматычнага аднаўлення малюнкаў, рашэнняў для апрацоўкі зваротаў грамадзян і выяўлення схаваных ШІ-маніпуляцый з відарысамі і г. д.

Удзельнікі будуць спаборнічаць у трох катэгорыях:

«Пачаткоўцы» – індывідуальны трэк для дзяцей да 13 гадоў уключна.

«Школьнікі» – індывідуальны і камандны трэкі для ўдзельнікаў да 18 гадоў уключна: вучняў і выпускнікоў школ, студэнтаў каледжаў.

«Студэнты» – індывідуальны і камандны трэкі для студэнтаў ВНУ і каледжаў да 25 гадоў.

Конкурс пройдзе ў тры этапы:

  • кваліфікацыя (1 чэрвеня – 15 верасня) – індывідуальныя выпрабаванні і фарміраванне каманд для асноўнага этапу;
  • асноўны этап (1 ліпеня – 7 верасня) – рашэнне задач індывідуальна або ў камандах;
  • фінал (12 кастрычніка – 26 кастрычніка) – больш складаныя заданні і дапрацоўка рашэнняў да прататыпаў прадуктаў.

Зарэгістравацца можна да 15 верасня 2026 г.

Азнаёміцца з падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ