10 гадоў таму (29 мая 2014 г.) у Астане (Рэспубліка Казахстан) лідарамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан быў падпісаны Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (Дагавор).
Дагавор уступіў у сілу 1 студзеня 2015 г., уключае ў сябе 28 раздзелаў, у тым ліку раздзел XXIII «Інтэлектуальная ўласнасць», і 33 дадатка да яго, адзін з якіх – Пратакол аб ахове і абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (26 дадатак).
У рамках Еўразійскага эканамічнага саюза забяспечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, правядзенне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў галінах эканомікі, вызначаных дагаворам і міжнароднымі дагаворамі ў рамках Саюза.
З актуальнай рэдакцыяй актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных дагавораў у галіне інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца ў раздзеле «Заканадаўства» афіцыйнага сайта НЦІУ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).