29.01.2026

На YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) выйшаў паслянавагодні відэападкаст, прысвечаны папулярнаму газіраванаму напітку, які стаў адным з сімвалаў святочнага стала – кока-коле.

У другой частцы выпуску можна даведацца:

  • чаму першапачаткова кока-кола – лякарства;
  • як мяняўся склад вядомага напітка;
  • ахова рэцэпту кока-колы;
  • як ствараўся унікальны вобраз брэнда і ўпакоўкі;
  • аб канкурэнцыі вытворцаў і антырэкламе;
  • як кока-кола стала сімвалам зімовых святаў;
  • інтэлектуальны партфель брэнда Coca-Cola і інш.

Відэа створана ў рамках працы дыскусійнага клуба Савета маладых вучоных НЦІУ.

Даведка:
Савет маладых вучоных быў створаны ў мэтах павышэння ролі моладзі ў фарміраванні навуковай палітыкі і развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб заўсёды быць у курсе актуальнай і карыснай інфармацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх