НЦІУ прыняў удзел у XII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»
28 октября 2025
Цікавае
З 23 па 24 кастрычніка 2025 г. прайшоў XII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.
У рамках кангрэса былі разгледжаны пытанні значнасці бібліятэк у гады Вялікай Айчыннай вайны, іх роля ў захаванні гістарычнай памяці, а таксама сучасныя выклікі, звязаныя з лічбавай трансфармацыяй і выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій у бібліятэчнай сферы.
У рабоце секцыі «Бібліятэчная адукацыя і навука: перспектывы развіцця» прынялі ўдзел з дакладамі прадстаўнікі ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці: начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў Вікторыя Шадрына (даклад «Аўтарскае права для бібліятэк»), вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў, к. ю. н., дацэнт Дыяна Іванова (даклад «Электронныя бібліятэкі: праблема захавання аўтарскіх правоў на творы»), спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў Паліна Кацуба (даклад «Асновы аўтарскага права»).
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: conference.nlb.by/