28.08.2024

На Самаркандскім вяслярным канале ва Узбекістане завяршыўся чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ – 2024. Прадстаўнікі беларускай каманды выйгралі 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі.

Іна Нядзелькіна, унучка Святланы Мікалаеўны Шчарбак, вядучага спецыяліста аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ, у пары з Юліяй Трушкінай заваявала залаты медаль (каноэ-двойка, 200 м) і з Уладзіславам Палешкам - бронзавы медаль (каноэ-двойка, 500 м).

Віншуем!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: sport5.by/

Вверх