На анлайн-выставе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) прадстаўлены актуальныя выданні, якія дапамогуць даследчыкам, спецыялістам і шырокай аўдыторыі паглыбіць свае веды ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).
У калекцыі можна знайсці вучэбна-метадычныя дапаможнікі, зборнікі дакладаў і манаграфіі, якія ахопліваюць такія тэмы, як прававая ахова службовых твораў, аўтарскае права і правы чалавека, міжнародна-прававое рэгуляванне ІУ, кіраванне правамі на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, фарміраванне экасістэмы ІУ і інш.
Прадстаўленыя выданні даступныя для папярэдняга заказу.
Наведаць выставу патэнтнага фонду РНТБ можна па наступнай спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Freepik