Сумежныя правы: перспектывы аховы новых аб'ектаў

28 июля 2025

Цікавае

У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Алега Ядрэўскага (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта) на тэму «Сумежныя правы: перспектывы аховы новых аб'ектаў».


У артыкуле разглядаюцца дзеючыя сістэмы прававой аховы сумежных правоў. На аснове аналізу міжнародных дагавораў і нацыянальнага заканадаўства дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза аб аб'ектах сумежных правоў аналізуецца магчымасць прававой аховы новых аб'ектаў сумежных правоў у сувязі са змяненнямі ў Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь. Выказваецца пазіцыя аб магчымасці прававой аховы нятворчых баз даных, правоў публікатара, відэаграм, нятворчых фатаграфій, аб'ектаў, створаных штучным інтэлектам.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ