Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ) прадстаўляе тэматычную анлайн-выставу патэнтных дакументаў «Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі». Яе фонд уключае найноўшыя публікацыі апісанняў вынаходстваў, звязаных з абсталяваннем і тэхналогіямі для ветраэнергетыкі, біяэнергетыкі, геліяэнергетыкі, гідраэнергетыкі.
Наведвальнікам экспазіцыі будуць даступныя да прагляду патэнтныя дакументы Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Еўразійскага патэнтнага ведамства за 2024-2025 гг.
Даведка:
Альтэрнатыўная энергетыка – гэта комплекс інавацыйных тэхналогій і тэхнічных рашэнняў, накіраваных на атрыманне энергіі з аднаўляльных крыніц. Яны радыкальна адрозніваюцца ад традыцыйных метадаў, заснаваных на спальванні выкапнёвага паліва.
Выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі мінімізуе забруджванне навакольнага асяроддзя, дапамагае знізіць узровень выкідаў парніковых газаў у атмасферу, скараціць залежнасць ад выкапнёвага паліва, а самі крыніцы з'яўляюцца невычэрпнымі і выпрацоўваюцца натуральным чынам. Да іх адносяцца: сонца, вецер, вада, біяэнергетыка (сцёкавыя воды, адходы і інш.), цеплавая энергія Зямлі. Усе гэтыя рэсурсы прыдатныя для атрымання электрычнасці.
Наведаць выставу патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).