VI Міжнародны конкурс маладых вучоных у сферы ІУ «Інтэлект»
28 марта 2025
Цікавае
VI Міжнародны конкурс маладых вучоных у сферы інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлект» запрашае да ўдзелу студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый ва ўзросце да 35 гадоў.
Заснавальнікі конкурсу: Федэральная служба па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт), Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці» (РДАІУ) і Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ).
Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і інтэграцыі адукацыйнай і навуковай дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), а таксама садзейнічання прафесійнаму росту моладзі ў сферы ІУ.
Зарэгістравацца і накіраваць сваю навуковую працу можна да 31 кастрычніка 2025 г.
Пераможцы конкурсу (узнагароджваюцца грашовай прэміяй) –канкурсанты, якім прысуджаны 1, 2 і 3 месцы. Прызёрамі конкурсу лічацца канкурсанты, якія занялі 4, 5 і 6 месцы.
Пераможцы і прызёры атрымліваюць сертыфікаты на адукацыйныя праграмы, якія рэалізуюцца РДАІУ (50 % скідка на навучанне), а таксама спецыяльны прыз ад ЕАПВ – сертыфікат на навучанне ў Летняй Акадэміі IP.
З падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе і рэгістрацыі можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: rgiis.ru/