У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO завяршылася выстава дасягненняў суверэннай Беларусі за 30 гадоў «Мая Беларусь». Экспазіцыя карысталася вялікай папулярнасцю ў мінчан і гасцей сталіцы – з пачатку адкрыцця выставу наведалі амаль 350 тыс. чалавек.
У складзе кластара «Навука і інтэлект», арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, працаваў кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Удзельнікі і госці маглі атрымаць інфармацыю пра паслугі НЦІУ, пракансультавацца па актуальных пытаннях агульнага і даведачнага характару. Таксама наведвальнікі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Што ты ведаеш аб інтэлектуальнай уласнасці?» з магчымасцю выйграць сертыфікат са зніжкай на навучанне ў НЦІУ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).