У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікавана частка першая артыкулу «Патэнтна-ліцэнзійная дзейнасць у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Аўтар – Юрый Нечапурэнка, кандыдат хімічных навук, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем».

У артыкуле аўтарам праведзены аналіз стварэння, прававой аховы і выкарыстання вынаходстваў у арганізацыях Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паказана, што універсітэты і навуковыя арганізацыі міністэрства займаюць вядучыя пазіцыі ў краіне ў сферы стварэння вынаходстваў. Выяўлены тэндэнцыі ў вынаходніцкай і патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці за апошнія 25 гадоў і прапанаваны меры па павышэнню іх актыўнасці.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ