27 лістапада 2024 г. адбыўся навукова-практычны галіновы семінар «Актуальныя пытанні птушкаперапрацоўчай галіны і развіцця рынку птушкі і птушкапрадуктаў».
Арганізатарам выступіла рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У рабоце семінара прыняла ўдзел вядучы спецыяліст аддзела экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Наталля Сінішова. У сваім дакладзе Н. Сінішова асвятліла ключавыя аспекты, звязаныя з рэгістрацыяй таварных знакаў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).