27.10.2025

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка запусціла праект для падтрымкі інавацыйнай дзейнасці «Тэрыторыя інавацыйных рашэнняў».

На пляцоўцы сабраны ключавыя рэсурсы, экспертныя веды і інструменты для рэалізацыі праектаў у наступных галінах:

  • Інтэлектуальная ўласнасць Рэспублікі Беларусь: прававая ахова інавацый;
  • Рацыяналізатарства: павышэнне эфектыўнасці бізнесу і аптымізацыя вытворчых працэсаў;
  • Тэорыя рашэнняў вынаходніцкіх задач (ТРВЗ): сучасныя методыкі вырашэння складаных тэхнічных задач;
  • Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ): кансультацыі і падтрымка камерцыялізацыі распрацовак;
  • Патэнт тыдня: агляд цікавых і перспектыўных патэнтаў, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
  • Патэнтныя базы даных: доступ да інфармацыйных рэсурсаў для правядзення патэнтнага пошуку і аналізу;
  • Выстава патэнтна-прававой літаратуры;
  • Літаратура па інавацыйнай дзейнасці: калекцыя спецыялізаваных выданняў па інавацыях, вынаходніцтве і інтэлектуальнай уласнасці;
  • Патэнтны пошук: праводзіцца ў масіве патэнтнай дакументацыі ў патэнтных фондах бібліятэк, лакальных і аддаленых базах даных.

Больш інфармацыі аб праекце – па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: rlst.by/


Вверх