27.05.2025

З 11 па 26 чэрвеня 2025 г. ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» будзе праходзіць Маладзёжны фестываль інавацыйных тэхналогій.

Арганізатар – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах развіцця ў падрастаючага пакалення творчых здольнасцяў і цікавасці да навуковай дзейнасці ў галіне тэхнічнай творчасці, павышэння прэстыжу і папулярызацыі навукова-тэхнічных ведаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.

У рамках фестывалю дзяцей чакаюць наступныя мерапрыемствы: Мінскі адкрыты робатурнір (11-14 чэрвеня), Кангрэс інавацыйнай адукацыі (12-13 чэрвеня), Маладзёжны хакатон «ПроТехно» (16-26 чэрвеня).

З больш падрабязнай інфармацыяй пра фестываль можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх