27.03.2025

27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра, заснаваны ў 1961 г. па ініцыятыве дэлегатаў IX кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра пры ЮНЕСКА з мэтай прыцягнення ўвагі да мастацтва тэатра, яго культурнай значнасці і ролі ў грамадстве, а таксама для садзейнічання міжнароднаму ўзаемадзеянню і разуменню паміж тэатральнымі дзеячамі і гледачамі па ўсім свеце.

Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) ажыццяўляе на калектыўнай аснове кіраванне маёмаснымі правамі на творы (музычныя, драматычныя, харэаграфічныя і інш.) і пастаноўкі ў складзе тэатральна-відовішчных прадстаўленняў.

Аўтарам, рэжысёрам-пастаноўшчыкам і іншым праваўладальнікам часта цяжка адсачыць выкарыстанне сваіх твораў і (або) пастановак самастойна. Каб зэканоміць час і рэсурсы, рэкамендуем зарэгістраваць свае творы і (або) пастаноўкі ў НЦІУ для далейшага атрымання ўзнагароджання за іх выкарыстанне.

Звяртаем увагу карыстальнікаў, якія выкарыстоўваюць творы і пастаноўкі, на ўнікальны каталог НЦІУ, дзе прадстаўлены шырокі выбар твораў і пастановак беларускіх і замежных праваўладальнікаў. З дапамогай зручнай функцыі пошуку можна значна хутчэй знаходзіць неабходную інфармацыю.

Таксама можна звярнуцца ў НЦІУ, калі плануецца ажыццяўленне паказаў спектакляў з выкарыстаннем твораў і пастановак як нацыянальных, так і замежных праваўладальнікаў, у выпадку калі самастойнае атрыманне дазволу на іх выкарыстанне цяжка. Пры накіраванні адпаведнага запыту НЦІУ прадаставіць неабходны дазвол ці акажа садзейнічанне ў яго атрыманні.

Для атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуцца па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 20, на электронную пошту: cku.dept@ncip.by.

Тэлефоны для сувязі:

• для карыстальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 99;

• для аўтараў і праваўладальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 98.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх