27 сакавіка - Сусветны дзень тэатра
27 марта 2026
Цікавае
27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра, чыя мэта – прыцягнення ўвагі да мастацтва тэатра, яго велізарнай культурнай ролі ў грамадстве, а таксама садзейнічанне міжнароднаму ўзаемадзеянню і разуменню паміж тэатральнымі дзеячамі і гледачамі па ўсім свеце.
Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) ажыццяўляе на калектыўнай аснове кіраванне маёмаснымі правамі на творы (музычныя, драматычныя, харэаграфічныя і інш.) і пастаноўкі ў складзе спектакляў і тэатральна-відовішчных прадстаўленняў.
Для многіх аўтараў, рэжысёраў-пастаноўшчыкаў і іншых праваўладальнікаў самастойны кантроль за выкарыстаннем сваіх твораў і пастановак становіцца складанай задачай, якая патрабуе значных часавых і фінансавых выдаткаў. У сувязі з гэтым рэкамендуем зарэгістраваць свае творы і (або) пастаноўкі ў НЦІУ для далейшага атрымання ўзнагароджання за іх выкарыстанне.
Звяртаем увагу карыстальнікаў, якія выкарыстоўваюць творы і пастаноўкі, на электронны каталог НЦІУ, дзе прадстаўлены шырокі выбар твораў і пастановак беларускіх і замежных праваўладальнікаў.
Акрамя таго, спецыялісты НЦІУ гатовыя аказаць ўсебаковую падтрымку, калі атрыманне прамога дазволу ад праваўладальніка на выкарыстанне твора і пастаноўкі выклікае цяжкасці. Пры атрыманні адпаведнага запыту НЦІУ дасць неабходны дазвол ці акажа садзейнічанне ў яго атрыманні.
Звярнуцца па дадатковую інфармацыю можна па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 20, па электроннай пошце: cku.dept@ncip.by.
Тэлефоны для сувязі:
- для карыстальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 99;
- для аўтараў і праваўладальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 98.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч