26.11.2025

5 снежня 2025 г. у Астане (Рэспубліка Казахстан) адбудзецца IV Міжнародная канферэнцыя па інтэлектуальнай уласнасці і тэхналогіях «IP Еўразія/IP Казахстан-2025».

Арганізатары: Еўразійскае патэнтнае ведамства, Камітэт па правах інтэлектуальнай уласнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан, Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці.

Мерапрыемства прысвечана падыходам да развіцця інавацыйнага патэнцыялу фармацэўтычнай і медыцынскай прамысловасці, уплыву развіцця сродкаў штучнага інтэлекту на сферу інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) на еўразійскай прасторы.

У якасці спікераў выступяць прадстаўнікі патэнтных ведамстваў краін Еўразійскага рэгіёна, розных фармацэўтычных кампаній, а таксама вядучыя эксперты ў сферы ІУ.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, тэхналагічнага бізнесу, вынаходнікі, патэнтныя павераныя і эксперты ў галіне ІУ, супрацоўнікі навуковых арганізацый і тэхнапаркаў, распрацоўшчыкі стартапаў.

Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: ip-eurasia.ru/

Вверх