У ходзе афіцыйнага візіту ў Беларусь прэм'ера Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цяна Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка (КНР) зацвердзілі пратакол аб сумесных навукова-тэхнічных праектах, якія падлягаюць фінансаванню ў 2024-2026 гадах. Дакументы былі падпісаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Сяргеем Шлычковым і міністрам навукі і тэхналогій КНР Інь Хэцзюнем.
Пратакол прадугледжвае зацвярджэнне 20 праектаў для сумеснай рэалізацыі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, біятэхналогій і медыцыны, машынабудавання, новых матэрыялаў, якія адабраны па выніках правядзення конкурсу беларуска-кітайскіх сумесных навукова-тэхнічных праектаў.
Кіраўнік ДКНТ таксама падкрэсліў, што сумесная праца з КНР у сферы навукі і інавацый спрыяе забеспячэнню тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі. У ліку сумесных распрацовак – медыцынскія робаты, розныя кампазіты і смолы, якія выкарыстоўваюцца ў прамысловасці ў розных мэтах, у тым ліку для вытворчасці прадукцыі. У галіне машынабудавання – вытворчасць розных камплектуючых з цяжкаапрацоўваемых металаў і інш.
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: gknt.gov.by/