26.04.2024

25 красавіка 2024 г. у рамках Года якасці і напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці на пляцоўцы Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) адбыўся Рэспубліканскі інтэрактыўны семінар «Павышэнне эфектыўнасці вытворчасці: творчыя падыходы да распрацоўкі інавацый».

Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, РНТБ, часопіс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Навука і інавацыі».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова і дырэктар РНТБ Раіса Сухарукава.

У рабоце семінара прыняў удзел першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман з дакладам «Значнасць комплекснага падыходу да аховы створанага выніку інтэлектуальнай дзейнасці».

Таксама слухачам былі прадстаўлены даклады спецыялістаў па ТРВЗ-тэхналогіях, Lean/Kaizen/Agile-менеджменце, прамысловым дызайне і інжынірынгу.

Па матэрыялах РНТБ

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Федар Рамашка
Вверх